Этнаакадэмія

Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве

Запашаем аператараў

Прыміце ўдзел у здымках анлайн-курсаў па этнаграфіі!

Праект Этнаакадэмія. Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве запрашае аператараў для здымак відэа-курсаў.

Здымкі: здымкі відэа-курсаў паводле лепшых практык масавых адкрытых анлайн-курсаў (MOOC): "гаворачая галава", знятая як мінімум з двух ракурсаў (агульны і буйны планы), са штатываў, на сваім абсталяванні ці на абсталяванні замоўцы. Здымкі і мантаж будуь адбывацца у жніўні-кастрычніку 2018 года па ўзгодненым з выкладчыкамі раскладзе. Праект ахоплівае ўсю Беларусь і месца здымак вызначаецца асобна ў кожным выпадку.

Мантаж: Пераключэнне паміж дзьюмя відэадарожкамі на сутыку сказаў лектара. Часам магчымы мантажныя ўрэзкі ілюстратыўнай інфармацыі (гл. прыклады на скрыншотах).

Запрашаем да супрацы аператараў і мантажораў, юрыдычныя асобы і ІП. Аплата здзельная, паводле дамоваў аказання паслугаў, толькі па безнаяўным разліку.s

Больш інфармацыі пра праект на сайце academy.ethno.by
Даведкі: academy@ethno.by, +375295571663

Прыклады ракурсаў здымак анлайн-курсаў:

Прыклады з сайтаў stepik.org, universarium.org, arzmas.academy

Прабачце, прыём прапановаў пакуль спынены.


Арганізатары і партнёры праекта



Міні-праект “ЭТНААКАДЭМІЯ. Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве” рэалізуецца ў рамках праекта “Вучыцца, каб дзейнічаць” (Learn to Act). Праект “Вучыцца, каб дзейнічаць” фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і сафінансуецца DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Германія).

Пасведчанне аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі ад 08.06.2018 №03-08/274 выдадзена РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (УНП 102292969)

Кантакты: academy@ethno.by, тэл. +375295571663