Этнаакадэмія

Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве

Конкурс для выкладчыкаў

Прапануйце свой відэа-курс па тэме этнаграфіі!

Праект Этнаакадэмія. Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве абвяшчае прыём заявак на конкурс для выкладчыкаў на здымкі відэа-курсаў.

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі профільных навучальных установаў, вядоўцы гурткоў па традыцыйным мастацтве і народных рамёствах.

Арганізатары забяспечваюць арганізацыю здымак і мантаж адабраных курсаў, а таксма іх падрыхтоўку і публікацыю ў адкрыты дасяг у Інтэрнэт. Здымкі і мантаж будуць адбывацца у жніўні-кастрычніку 2018 года па ўзгодненым з выкладчыкамі раскладзе. Месца здымак вызначаецца асобна ў кожным выпадку.

Апошні тэрмін прыёму заявак 22 ліпеня 2018 працягнуты да 29 ліпеня 2018.

Падрабязнасці на сайце academy.ethno.by
Даведкі:academy@ethno.by, +375295571663

Палажэнне аб конкурсе

  1. Конкурс сярод выкладчыкаў на здымкі анлайн-курсаў (далей — Конкурс) праводзіцца ў рамках праекта «Этнаакадэмія. Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве» (далей — праект «Этнаакадэмія»)
  2. Праект «Этнаакадэмія» мае на мэце павялічэнне дасяжнасці навучання ў галіне народнай культуры для падтрымкі, захавання, пераемнасці і практычнага ўжытку ведаў аб традыцыйнай культуры, мастацтве і народных рамёствах.
  3. Арганізатары Конкурсу:
    • РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства»
    • Аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама
    • Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul- Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь
  4. Мэты конкурсу:
    • актывізаваць распрацоўку навучальных праграм для дарослых і моладзі ў галіне традыцынай культуры
    • адабраць лепшыя прапановы выкладчыкаў, для рэалізацыі дыстанцыйных аўтарскіх курсаў дадатковай адукацыі для дарослых і моладзі у сферы народнай культуры (традыцыйныя рамёствы, традыцыйнае мастацтва і тэарэтычныя веды па традыцынай культуры) з выкарыстаннем тэхналогій масавых адкрытых анлайн-курсаў (Massive Open Online Course, MOOC)
  5. Парадак правядзення конкурсу:
    • Браць удзел у Конкурсе могуць паўнагадовыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь
    • Для ўдзелу ў Конкурсе выкладчыкі запаўняюць анлайн-анкету заяўкі, размешчаную на сайце academy.ethno.by і націскаюць кнопку “Даслаць заяўку”.
    • Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права звярнуцца да заяўнікаў па дадатковую інфармацыю аб прапанаваным курсе, а таксама па падцверджанні выкладчыцкага досведу і кампетэнцый заяўнікаў
    • Аранізатары конкурсу пакідаюць за сабой права прапаноўваць заяўнікам аб’яднаць іх курсы, у выпадку падабенства тэмаў
    • Арганізатары забяспечваюць арганізацыю здымак і мантаж адабраных курсаў, а таксма іх падрыхтоўку і публікацыю ў адкрыты дасяг у Інтэрнэт. Здымкі і мантаж будуь адбывацца у жніўні-кастрычніку 2018 года па ўзгодненым з выкладчыкамі раскладзе. Месца здымак вызначаецца асобна ў кожным выпадку.
  6. Патрабаванні да заявак (курсаў)
    • Курс мусіць тычыцца традыцыйнай культуры Беларусі
    • Курс мае адпавядаць рэкамендацыям і стандартам масавых адкрытых анлайн-курсаў (MOOC), напрыклад, рэкамендацыям платформы Stepik
    • Курс можа быць скіраваны як на атрыманне тэарэтычных ведаў, так і практычных навыкаў па тэме традыцыйнай культуры, традыцыйных формаў мастацтва, народных рамёстваў і промыслаў
    • Заяўка павінна утрымліваць апісанне курса, яго структуру, пералік модуляў (тэмаў) і асобных урокаў. Кожны урок курса — гата не больш за 10–15 хвілін відэа плюс тэкставая і графічная інфармацыя.
    • Колькасць урокаў у курсе павінна быць апраўдана. Аптымальная колькасць урокаў у курсе — да 30. Аднак, у выпадку выключнай каштоўнасці і ўнікальнасці курса гэтая квота можа быць перавышана.
    • Прапанаваны курс мае быць распрацаваны самім(і) заяўнікам(і). За выкананне заканадаўства аб аўтарскім праве адказнасць нясе заяўнік
    • Дапускаецца удзел у конкурсе некалькіх курсаў ад аднаго заяўніка
    • Курс можа быць супольным: то бок у распрацоўцы і/ці здымках курса могуць удзельнічаць некалькі выкладчыкаў. У такім выпадку заяўка афармляецца ад адной кантактнай асобы, астатнія ўдзельнікі згадваюцца ў анкеце.
    • Заяўнікі згаджаюцца з тым, што іх імёны і прозвішчы, інфармацыя пра курс, фота- відэаматэрыялы курса могуць быць без іх дадатковай згоды выкарыстаны Арганізатарамі у мэтах рэкламы праекта.
  7. Крытэры адбору курсаў. У рамках конкурса можа быць адабрана сумарна 150 урокаў, згрупіраваных у асобныя курсы. Пры тым аўтарамі 120 урокаў павінны быць выкладчыкі з рэгіёнаў. Акрамя таго, кожная заяўка будзе ацэньвацца па наступных крытэрах:
    • адпаведнасць заяўленым тэмам праекта «Этнаакадэмія»
    • навуковая і практычная вартасць курса, яго ўнікальнасць
    • структураванасць, логіка пабудовы навучання, адпаведнасць структуры курса лепшым практыкам MOOC
    • наяўнасць у выкладчыка папярэдняга станоўчага досведу выкладання адпаведных тэмаў
    • наяўнасць ці рэалістычнасць распрацоўкі інтэрактыўных праверачных заданняў па ўроках курса
    • наяўнасць абгрунтаванай практычнай патрэбы ў самога выкладчыка ў здымках курса, перспектыўнасць выкарыстання відэа-курса ў навучальным працэсе ў навучальных установах ці гуртковай рабоце
    • фотагенічнасць і дыкцыя выкладчыка, выкладчыцкая харызма
  8. Тэрмін правядзення конкурсу. Апошні тэрмін прыёму заявак 22 ліпеня 2018 працягнуты да 29 ліпеня 2018. Заяўкі дасланыя пасля гэтага часу да разгляду не прымаюцца. Абвяшчэнне выніку конкурса — да 1 жніўня 2018. Арганізатары конкурса пакідаюць за сабой права пры патрэбе працягнуць тэрмін прыёму конкурсных заявак.

Прабачце, прыём прапановаў спынены.


Арганізатары і партнёры праекта



Міні-праект “ЭТНААКАДЭМІЯ. Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве” рэалізуецца ў рамках праекта “Вучыцца, каб дзейнічаць” (Learn to Act). Праект “Вучыцца, каб дзейнічаць” фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і сафінансуецца DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Германія).

Пасведчанне аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі ад 08.06.2018 №03-08/274 выдадзена РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (УНП 102292969)

Кантакты: academy@ethno.by, тэл. +375295571663