Этнаакадэмія

Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве

Пра праект «ЭТНААКАДЭМІЯ»

Мэта праекта

Павялічэнне дасяжнасці навучання ў галіне народнай культуры (традыцыйныя рамёствы, традыцыйнае мастацтва і тэарэтычныя веды па этнаграфіі) для захавання і пераемнасці традыцый, а таксама для іх практычнага ўжытку.

Задача праекта

Распрацоўка праграм і рэалізацыя дыстанцыйных аўтарскіх курсаў дадатковай адукацыі для дарослых і моладзі у сферы народнай культуры (традыцыйныя рамёствы, традыцыйнае мастацтва і тэарэтычныя веды па традыцынай культуры) з выкарыстаннем тэхналогій масавых адкрытых анлайн-курсаў (Massive Open Online Course, MOOC). У рамках праекта рэалізуюцца 150 урокаў, згрупіраваныя па модулях і курсах (адзін курс – ад некалькіх да некалькіх дзесяткаў урокаў, па патрэбе). Курсы рэалізуюцца на MOOC-платформе stepik.org.

Этапы праекта

  1. Конкурс для выкладчыкаў

    Мы збіраем заяўкі і адбіраем лепшыя прапановы курсаў ад выкладчыкаў з усёй Беларусі.

  2. Здымкі курсаў

    Цягам жніўня-кастрычніка 2018 года адбываюцца здымкі, мантаж і падрыхтоўка курсаў да публікацыі ў інтэрнэт. Месца і час здымак асобна ўзгадняецца з кожным выкладчыкам

  3. Публікацыя курсаў

    Запісаныя ў рамках праекта курсы будуць без абмежаванняў дасяжныя анлайн на MOOC-платформе stepik.org. Кожны чалавек зможа запісацца на курс, праслухаць лекцыі, выканаць праверачныя заданні і атрымаць электронны сэртыфікат аб заканчэнні з пазнакай набраных балаў.

Далучайцеся!

Запрашаем да ўдзелу ў праекце

Працуеце з відэа?

Запрашаем аператараў і мантажораў для здымак і апрацоўкі курсаў. Здымкі могуць адбывацца ў розных гарадах. Аплата працы - толькі па безнаяўным разліку.

Выкладаеце?

Шукаем выкладчыкаў, упэўненых у сваіх ведах, гатовых зрабіць першыя ў Беларусі анлайн відэа-курсы па тэме этнаграфіі. Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе выкладчыкаў профільных ВНУ і вядоўцаў гурткоў па традыцыйным мастацтве і народных рамёствах. Пакажыце свой прафесіяналізм!

Цікавіцеся этнаграфіяй?

Хочаце прыняць удзел у адборы лепшых курсаў ў якасці народнага журы? Раней за ўсіх даведвацца пра новыя курсы і навіны праекта? Пакінце свае кантакты і станьце першымі студэнтамі!

Пытанні і адказы

MOOC (Massive Open Online Course) — масавыя адкрытыя анлайн-курсы — гэтак званыя “мук-платформы” — рэвалюцыйны трэнд сучаснай адукацыі. Шмат якія вядучыя ВНУ ўсё шырэй выкарыстоўваюць магчымасьці “мукаў” як для дыстанцыйнай адукацыі, так і для сваіх студэнтаў дзённых аддзяленьняў. Калі каротка, то курс у мук-сістэме — гэта звычайна шэраг відэа-лекцый + інтэрактыўныя заданьні для праверкі ведаў. Па выніку праходжаньня курса (лекцыі + заданьні + тэсты) можа выдавацца сэртыфікат. Вось некалькі кароткіх аглядаў па тэме:

Падкрэслім, што МООC — гэта не проста запісаныя на відэа рэальныя лекцыі ў аўдыторыях. Добра зроблены курс — гэта якасны мантаж, графічныя слайды і абавязковыя тэставыя заданьні для праверкі ведаў. Менавіта такія курсы мы і робім.

Так. Выкладаюць праз МООС-платформы ня толькі тэхнічныя дысцыпліны, але і гумантарныя. У тым ліку, ёсць цікавыя прыклады блізкіх нам тэмаў:

Гэта толькі некаторыя прыклады блізкіх па тэме курсаў, паглядзіце некалькі розных для лепшага разумення фармату

Мы не будзем вынаходзіь ровар і ў якасці інструмента для размяшчэння курсаў скарыстаемся платформай stepik.org. На тое некалькі прычынаў:
  • платформа пыдтрымлівае пераклад мовы інтэрфейсу
  • платформа бясплатная для адкрытых курсаў (а мы робім менавіта адкрытыя курсы, дасяжныя для ўсіх)
  • працуе ня толькі з універсітэтамі, але і з іншымі арганізацыямі
  • выкладчыкам дасяжныя каля 20 відаў інтэрактыўных тэстаў на любы густ
  • ёсць дадатак для смартфонаў, які дазваляе праглядаць курсы ў тым ліку і ў рэжыме афлайн (курс спампоўваецца на тэлефон і яго можна праглядаць, напрыклад, у дарозе ці ў этнаграфічнай экспедыцыі).
  • у іх цудоўная служба падтрымкі :)

Курс на stepik.org будзе складацца з модуляў, модулі з урокаў, а урокі - з крокаў (тэкставых, відэа, тэстаў). Прыкладна так выглядае адзін асобны урок.

Напрыклад, вось курс ад прафесара факультэта антрапалогіі ЕУСПб Юрыя Бярозкіна Археология фольклора: мифологические мотивы на карте мира:

Выкладчык атрымлівае адзняты, змантаваны і апублікаваны ў інтэрнэт відэа-курс, які зможа выкарыстоўваць надалей у сваёй выкладчыцкай дзейнасці:

  • курс ствараецца аднойчы і дазваляе эканоміць час выкладчыка ў далейшым за кошт аўтаматычнага (цалкам ці часткова) кантроля ведаў
  • курс маштабуецца (больш студэнтаў) без выдаткаў сілаў і часу з боку выкладчыка
  • курс можа выкарыстоўвацца ня толькі для дыстанцыйнага навучання, але і для студэнтаў вочных аддзяленняў (выкладчык можа адпраўляць у такі курс па набор балаў (напрыклад, для залікаў) ці рэцэнзаваць працы студэнтаў праз платформу
  • выкладчык можа атрымаць прэферэнцыі ад сваіх універсітэтаў за стварэнне такіх курсаў (гэта трэнд у сучаснай адукацыі)
  • выкладчык атрымлівае прызнанне як эксперт у сваёй галіне

Што тычыцца ганарару, ён будзе залежыць ад складанасці здымак, аб’ёма і якасці курса і абмяркоўваецца ў індывідуальным парадку.

У рамках конкурса будзе адабрана сумарна 150 урокаў, згрупіраваных у асобныя курсы. Пры тым аўтарамі 120 урокаў павінны быць выкладчыкі з рэгіёнаў Беларусі (не з Мінску ці Мінскага раёну).

Акрамя гэтага, кожная заяўка будзе ацэньвацца па наступных крытэрах:

  • адпаведнасць заяўленым тэмам праекта «Этнаакадэмія»
  • навуковая і практычная вартасць курса, яго ўнікальнасць
  • структураванасць, логіка пабудовы навучання, адпаведнасць структуры курса лепшым практыкам MOOC
  • наяўнасць у выкладчыка папярэдняга станоўчага досведу выкладання адпаведных тэмаў
  • наяўнасць ці рэалістычнасць распрацоўкі інтэрактыўных праверачных заданняў па ўроках курса
  • наяўнасць абгрунтаванай практычнай патрэбы ў самога выкладчыка ў здымках курса, перспектыўнасць выкарыстання відэа-курса ў навучальным працэсе ў навучальных установах ці гуртковай рабоце
  • фотагенічнасць і дыкцыя выкладчыка, выкладчыцкая харызма

Засталіся пытанні?

Будзем радыя адказаць на вашыя пытанні ў каментарах


Арганізатары і партнёры праекта



Міні-праект “ЭТНААКАДЭМІЯ. Анлайн-курсы па этнаграфіі, народных рамёствах і народным мастацтве” рэалізуецца ў рамках праекта “Вучыцца, каб дзейнічаць” (Learn to Act). Праект “Вучыцца, каб дзейнічаць” фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і сафінансуецца DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Германія).

Пасведчанне аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі ад 08.06.2018 №03-08/274 выдадзена РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (УНП 102292969)

Кантакты: academy@ethno.by, тэл. +375295571663